Другакласнікі Ціманаўскай СШ Клімавіцкага раёна адправіліся ў падарожжа па краіне Фальклору

Па словах Алены Макарэвіч, намесніка дырэктара  ДУА «Ціманаўская СШ  Клімавіцкага  раёна», вучні другога класа ў красавіку разам з настаўніцай Марынай Шолахавай адправіліся ў падарожжа па краіне Фальклору. Кожны прыпынак сустракаў цікавымі заданнямі: вучні адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і крыптаграмы, знаёміліся з народнымі прыкметамі  і павер’ямі. На прыпынку «Беларускія народныя казкі» дзеці не толькі адказалі на пытанні  віктарыны, але і з задавальненнем  уявілі сябе героямі  казак.

Другакласнікі Ціманаўскай СШ Клімавіцкага раёна адправіліся ў падарожжа па краіне Фальклору

Фота Алены Макарэвіч