Супрацоўнікі Клімавіцкай цэнтральнай раённай  бібліятэкі правялі мерапрыемства да юбілею Янкі Купалы

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі для  дзяцей з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 3 правялі купалаўскія чытанні “Не згаснуць зоркі у небе…”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Класік беларускай літаратуры Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў  невялікім фальварку Вязынка сучаснага Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Яго бацькі паходзілі з сем’яў збяднелай шляхты.

Паэт, драматург, публіцыст, акадэмік. Ён зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры, культуры і мовы.

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, прынялі ўдзел у гульнях “Купалаўскія вершаванкі” і “Падбяры рыфму”.

Удзельнікі пранікнёна чыталі вершы Купалы, аналізавалі іх, выказвалі сваё бачанне па пачутых творах: “Лета”, “Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Юрачка” і іншыя.

Завяршэннем мерапрыемства стала віктарына “Купала —  наш гонар і сумленне».

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама  пазнаёміліся з выставай “Песняры зямлі беларускай”.