У Клімавіцкім гарадскім парку адбыўся літаратурны квэст

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі ў гарадскім парку літаратурны квэст “Таямніцы беларускай літаратуры”.

Мерапрыемства складалася з некалькіх частак. Пасля пазнавальнай гадзіны ўсе адправіліся ў шлях па станцыях: “Беларуская казка”, Адгадай рэбус”, “Бліц-пытанне”, “Адгадай загадкі”. На кожным этапе дзецям прапаноўвалася выконваць розныя заданні: адказваць на пытанні віктарыны, чытаць вершы, пазнаваць казкі па ілюстрацыях, успамінаць канчаткі фраз з вядомых твораў.

Удзельнікі прадэманстравалі эрудыцыю, знаходлівасць і выдатнае веданне літаратурных твораў. Паспяхова выканаўшы ўсе заданні,  хлопчыкі і дзяўчынкі дабраліся да фінішу.