Ва ўстанове адукацыі “Мілаславіцкая сярэдняя школа Клімавіцкага раёна” праходзіць Тыдзень беларускай мовы  “Гучы, мая родная мова!”

Ва ўстанове адукацыі “Мілаславіцкая сярэдняя школа Клімавіцкага раёна” праходзіць Тыдзень беларускай мовы  “Гучы, мая родная мова!”.

У межах Тыдня вучні сёмага класа запрашалі педагогаў, навучэнцаў і наведвальнікаў школы размаўляць на беларускай мове.

Асноўнай мэтай акцыі было данесці да кожнага тое, што наша мова вельмі мілагучная, непаўторная, яркая, і мы павінны валодаць ёю і захаваць гэты скарб для нашчадкаў.