Творчая работа Сабрыны Філіповіч заняла першае месца ў конкурсе «Квітней, мая Клімаўшчына»

«Квітней, мая Клімаўшчына!» — пад такой назвай у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №4 г. Клімавічы» прайшоў конкурс вырабаў з прыроднаго матэрыялу сярод вучняў 1-11 класаў.

Сабрына Філіповіч, навучэнка другога класа (класны кіраўнік Вольга Емяльяненка) таксама прымала ўдзел у выставе. Творчая работа дзяўчынкі і бацькоў заняла першае месца.Творчая работа Сабрыны Філіповіч заняла першае месца ў конкурсе "Квітней, мая Клімаўшчына"

Як кажа дзяўчынка, майстравалі разам з мамай Алесяй.  Тата Сяргей таксама зрабіў свой унесак — быў на паляванні і прынёс мох для палянкі. А той мох, якім пакрыты дах хаткі, збіралі разам з мамай у гаі — саскрабалі са ствалоў дрэў. Таксама ў вырабу выкарыстана кара дрэва — з яе змайстравалі хатку. Выкарыстоўвалі таксама шышкі і іншыя «будаўнічыя матэрыялы».

На творчасць пайшоў недзе тыдзень, але калі робіш нешта з бацькамі, час ляціць незаўважна. 

Хочацца зазначыць, што асновай сюжэта стала Баба Яга, якая чытае “Родную ніву”. А ў подпісу да вырабу зазначына: “Районная газета и в сказках воспета. И для Бабки Ежки — новостей немножко”.Творчая работа Сабрыны Філіповіч заняла першае месца ў конкурсе "Квітней, мая Клімаўшчына"

Заняць першае месца ў конкурсе заўсёды прыемна, асабліва, калі восень падаравала шмат матэрыялаў для вырабаў, з якіх атрымліваюцца прыгожыя, яркія і цікавыя рэчы.

Па словах маці, Сабрына ахвотна ўдзельнічае ў агульнай працы і нават прыдумляе сюжэты. Дзяўчынка таксама наведвае сельскую дзіцячую школу мастацтваў Клімавіцкага раёна, дзе яна зайцмаецца харэаграфіяй.