На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод”

Фальклор – творчасць народа, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, адыгрывае важную ролю ў духоўным развіцці, у фарміраванні эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду. Таму вельмі важна, каб маладое пакаленне ведала культуру сваіх продкаў і свайго народа.

Традыцыйна на базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод”. Падрыхтавалі і правялі яго спецыялісты Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел 7 устаноў адукацыі горада і раёна.

Юным краязнаўцам трэба было прадставіць на суд журы беларускі народны абрад той мясцовасці, у якой яны жывуць, фальклорную песню, народную гульню, а таксама беларускі народны касцюм, знойдзены або запісаны ў час краязнаўчых экспедыцый, турыстычных паходаў, сустрэч са старажыламі. Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі сур’езна і творча падышлі да падрыхтоўкі сваіх выступленняў. На працягу ўсяго мерапрыемства ў зале панавала цудоўная атмасфера беларускай народнай культуры.

Конкурс праходзіў па чатырох намінацыях. Так, у намінацыі “Беларуская аўтэнтычная фальклорная песня” лепшай прызнана песня навучэнцаў трэцяй гарадской школы “Звіняць звонікі” (апрацоўка фалькларыста Генадзя Цітовіча), якую яны запісалі са слоў Ларысы Лаўрыненкі. Другое месца было прысуджана хлопчыкам і дзяўчынкам з Ціманаўскай сярэдняй школы за іх выкананне песні “Кругом яра”, трэцяе месца — навучэнцам Раднянскай школы з іх песняй “Ой ты, ігруша мая кучаравая…”. За паказ і абарону народнага касцюма раднянскія хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі першае месца, другое месца — у навучэнцаў раённай дзяржаўнай гімназіі, трэцяе — у выхаванцаў Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Лепшай народнай гульнёй на фальклорным свяце была прызнана гульня “Міхасік”, якую паказалі навучэнцы Ціманаўскай школы, на другім месцы — гульня “Мышка”, якую выканалі рабяты з першай гарадской школы, на трэцім месцы — гульня “Лапці абувай, ідзі жыта дажынай!” у выкананні прадстаўнікоў Палошкаўскай школы.

Ацэньваючы народны абрад, журы ўлічвала не толькі якасць выступлення ўдзельнікаў, але і самабытную форму падачы матэрыялу, аўтэнтычнасць, пазнавальнасць, відовішчнасць і мастацкае афармленне. Першае месца ў гэтай намінацыі журы прысудзіла навучэнцам Раднянскай школы за іх абрад памінання продкаў “Змітраўскія Дзяды. Асяніны”. Клімавіцкая раённая гімназія атрымала другое месца, а Ціманаўская школа — трэцяе.

Па выніках усіх этапаў конкурсу пераможцамі “Клімавіцкага карагода” сталі ўдзельнікі Раднянскай сярэдняй школы. На другім месцы — прадстаўнікі Ціманаўскай сярэдняй школы, на трэцім — хлапчукі і дзяўчынкі з трэцяй гарадской школы.

Мерапрыемства чарговы раз паказала, што Клімаўшчына мае багатую гістарычную самабытную культуру і вялікую духоўную спадчыну. Да нашай радасці дзеці і падлеткі не губляюць цікавасці да народных традыцый.

На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод” На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод” На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод” На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод” На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод” На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод” На базе трэцяй гарадской сярэдняй школы прайшоў раённы фальклорны конкурс “Клімавіцкі карагод”