“Каб мова гучала”. У Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася інтэлектуальная гульня

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Пехцерава адбылася інтэлектуальная гульня “Каб бацькава мова непаўторнай кветкай цвіла”. У ёй прынялі ўдзел пяць каманд: “Купалаўцы” (Ціманаўская сярэдняя школа), “Знаўцы” (раённая гімназія), “Зоркі” (СШ № 1), “Эрудыты” (СШ № 3), “Анёлы” (СШ № 4).

Камандам было прапанавана выканаць розныя заданні на веданне беларускай мовы і беларускіх пісьменнікаў. У выніку лепшыя веды паказала каманда “Эрудыты”. Яна ўзнагароджана Дыпломам першай ступені. На другім месцы каманда “Анёлы”, на трэцім —“Купалаўцы”.

Усе каманды атрымалі прызы ад райкама ГА “БРСМ”.

Нет постов для отображения