Беларускія вячоркі правялі ў дзіцячым садку “Сонейка” горада Клімавічы

У дзіцячым садку “Сонейка” горада Клімавічы падрыхтавалі сапраўдныя вячоркі.

А што ж азначае слова “вячоркі?” Пра гэта расказала музычны кіраўнік Вераніка Новікава.

— Доўгімі зімовымі вечарамі нашыя продкі збіраліся ў доме ветлівых гаспадароў, — распавядала Вераніка Новікава. — Звычайна гэта была моладзь. Хлопцы і дзяўчаты весяліліся, спявалі песні, танчылі, вялі гутаркі, што-небудзь майстравалі. Каб падтрымаць традыцыю, мы вырашылі правесці свае вячоркі з дзеткамі.

У госці да Гаспадыні (яе ролю выконвала музычны кіраўнік) у беларускую хату прыйшлі Дзед і Баба (выхавацелі дашкольнай адукацыі Алена Калугіна і Наталля Масальская).

Разам з гасцямі (выхаванцамі старэйшай групы) галоўныя героі спявалі песні, танчылі, расказвалі вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі і разам з Бабай, Дзедам і Гаспадыняй гулялі ў гульню — пад музыку перадавалі адзін аднаму дудачку, а той, на кім музыка спынялася, выходзіў у цэнтр круга і паказваў танцавальныя рухі, якія ўсе потым паўтаралі.

Вельмі спадабалася беларуская хата дзецям. Гаспадыня расказала пра прадметы побыту, паказала лялек ручной работы з натуральных матэрыялаў. У захапленні была малеча ад Бабы з Дзедам. Як Баба прадавала Дзеду бычка, а ў выніку і з сябрам засталася, і мужыка сабе знайшла.

Весела і карысна прайшло мерапрыемства ў “Сонейцы”.

Беларускія вячоркі правялі ў дзіцячым садку “Сонейка” горада КлімавічыБеларускія вячоркі правялі ў дзіцячым садку “Сонейка” горада КлімавічыБеларускія вячоркі правялі ў дзіцячым садку “Сонейка” горада КлімавічыБеларускія вячоркі правялі ў дзіцячым садку “Сонейка” горада КлімавічыБеларускія вячоркі правялі ў дзіцячым садку “Сонейка” горада КлімавічыБеларускія вячоркі правялі ў дзіцячым садку “Сонейка” горада Клімавічы