Пра любоў да роднага слова, традыцый продкаў гаварылі вучні і настаўнікі першай школы горада Клімавічы

Свята роднай мовы ў сярэдняй школе №1 г. Клімавічы сёлета прайшло пад назвай “З любоўю да роднага слова”. Пра гэта паведаміла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ірына Салабута

Мерапрыемствы ў рамках тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей, пашырэнню кругагляду навучэнцаў, выхаванню любові і павагі да роднага слова.

— Адкрыццё тыдня адбылося вельмі ўрачыста, — паведаміла настаўнік. —  У фае ўстановы адукацыі настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў сустракалі дзяўчынкі і хлопчыкі ў нацыянальных касцюмах, якія віталіся па-беларуску, гучалi пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру.Пра любоў да роднага слова, традыцый продкаў гаварылі вучні і настаўнікі першай школы горада Клімавічы

У школьным музеі ярка, эмацыянальна і пазнавальна прайшло фальклорнае свята “Добра ў бабулі”. Дзеці даведаліся шмат новага з побыту беларускага селяніна, пра вырабы з саломкі і лёну, глінянага посуду, гулялі ў беларускія гульні “Гарлачык”, “Лён”, расказвалі вершы.

Так вучні 5-11 класаў прымалі ўдзел у фотавыставе “Матывы роднай зямлі”. Сваё майстэрства паказалі і вучні 5-7 класаў у конкурсе “Фразеалагізмы ў малюнках”.Пра любоў да роднага слова, традыцый продкаў гаварылі вучні і настаўнікі першай школы горада Клімавічы

Вельмі цікавымі і запамінальнымі для вучняў 9-11 класаў сталі пазнавальныя мерапрыемствы “Гімн роднай мове”, “Мова народа – яго святыня”.

А з якім задавальненнем вучні прымалі ўдзел у акцыі “Дызайн па-беларуску”! Дзякуючы намаганням настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў, была сабрана і аформлена выстава вышываных вырабаў ручной работы нашых бабуль і прабабуль. Вочы разбягаліся, сэрца радавалася, гледзячы на такія шэдэўры вышывання.

Знакавым мерапрыемствам для вучняў школы стаў конкурс на лепшую беларускую страву “Чалавек галодны ні на што не годны”. Колькі ўсяго смачнага было нагатавана вучнямi i iх бацькамі: дранікі, клёцкі са скваркамі, бліны, пірагі-захутаннікі, каўбасы. Усе мелі магчымасць пачаставацца такой смакатой. Пра любоў да роднага слова, традыцый продкаў гаварылі вучні і настаўнікі першай школы горада КлімавічыПра любоў да роднага слова, традыцый продкаў гаварылі вучні і настаўнікі першай школы горада Клімавічы

Закончыўся тыдзень фальклорным тэатралізаваным прадстаўленнем, якое падрыхтавалі вучні 9 ”Б” класа.

Па выніках тыдня самыя актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны граматамі.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе быў змястоўным, насычаным, разнапланавым. І, хочацца спадзявацца, паспрыяў развіццю цікавасці, павагі да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры і мастацтва.