“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны

Раённае мерапрыемства “Гуляй, Масленіца!” прайшло ў Клімавічах на пляцоўцы каля магазіна № 22 “Родны кут”.

Набліжаецца завяршэнне масленічнага тыдня. Кожны яго дзень у нашых продкаў меў сваю назву і традыцыі. Напрыклад, першы день Масленіцы называлі “Сустрэчай”, ці  “Стрэчанне”. У гэты дзень Масленку сустракалі і ўшаноўвалі. У аўторак дзень каталіся з гор, каб доўгі лён рос, а называўся дзень “Зайгрышы”, ці “Загвіны”. У сераду на Масленкі цешчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх. Чацвёрты дзень Масленіцы — “Дзень святога Уласа”. Продкі лічылі, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаўрук. А яшчэ было прынята шанаваць маладых, якія пажаніліся ў гэтым годзе.

Што ж рабілі ў пяты дзень, на “Цешчыны вячоркі”? Зяці запрашалі ў госці сваіх любімых цешчаў. Частавалі іх блінамі, паказвалі, якія добрыя гаспадары ў маміных дочак. А вось на шосты дзень пачастункі рыхтавалі для радні мужа. Самым яскравым лічыцца апошні дзень, які завяршае масленічны тыдзень. Народ ездзіў па вёсцы на канях са званочкамі, з шумам ды песнямі. Гэты дзень таксама меў сваю назву — “Прабачальная нядзеля”. Увечары ўсе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго, а яшчэ — палілі пудзіла Зімы.

Гэтым разам працаўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы падрыхтавалі нямала забаў для клімаўчан. Галоўныя героі Масленіцы — скамарохі, Зіма і Вясна, Гаспадар и Гаспадыня з дачкой — весялілі гасцей песнямі і танцамі. А яшчэ ўсе жадаючыя маглі пачаставацца самымі смачнымі блінцамі, прыгатаванымі ва ўсіх варыяцыях гэтай стравы.

Актыўны ўдзел у свяце прымалі жыхары мікрараёна. Яны напяклі розных прысмакаў, заўзята таньчылі і спявалі. Многія прыйшлі цэлымі сем’ямі.

Працавала і выстава-кірмаш раённага Дома рамёстваў. Прайшло спартыўнае мерапрыемства.

Па ўсёй акрузе разносіўся звонкі смех дарослых і дзяцей. Вось так весела і цікава адзначалі Масленіцу на Клімаўшчыне.

“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны

“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны“Гуляй, Масленіца!” — як на Клімаўшчыне адзначалі свята вясны