Запрашаем клімаўчан прыняць удзел у праекце “Чытаем па-беларуску”

Супрацоўнiкi цэнтральнай раённай бiблiятэкi імя Івана Пехцерава напярэдадні Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел у рэспубліканскім праекце «Чытаем па-беларуску».

З мэтай папулярызацыi беларускай мовы i лiтаратуры ў чытальнай зале  бібліятэкі арганізавана выстава выданняў вядомых класiкаў беларускай лiтаратуры.

Запрашаем клімаўчан пазнаёмiцца з iх творамi  i далучыцца да праекту.