
Клімавыічы. Раённы цэнтр. Наш родны горад. Які ён?
Працавіты. Гаспадарлівы. І — прыгожы.
Прыемна прайсціся па гарадскіх вуліцах. Цэнтральныя, шматпавярховыя кіпяць жыццём. Туды-сюды кіруе транспарт, ідуць людзі: нехта спяшаецца, шпацыруе хутка, а хтосці крочыць павольна, прагульваецца.
У ціхіх, аднапавярховых вуліцах — свая асаблівасць. Тут вабіць водар крамяных яблыкаў са шматлікіх садочкаў, у кветніках — яркія восеньскія кветкі…
Кветак у горадзе шмат. Яны песцяць вока з ранняй вясны да позняй восені.
Клімаўчане стараюцца, каб іх горад быў прыгожым і ўтульным. 















