З любоўю да Клімаўшчыны: не на словах, а на справе

Кожны сапраўдны гаспадар стараецца, каб яго падвор’е было дагледжана, імкнецца зрабіць прыгажосць і ўтульнасць у кватэры, у хаце, на сваім двары.

Чамусьці мы часам забываем (ці не лічым?), што наш горад, вёска — таксама наш дом, агульны. І толькі разам клапоцячыся пра яго, мы зможам зрабіць наш агульны дом чыстым, прыгожым, утульным.

А гэта не складана: варта ўсяго не смеціць, не ламаць, цаніць і шанаваць тое, што ўжо зроблена. І па-мажлівасці прыўнесці нешта сваё.

Добрых прыкладаў нямала. Зона адпачынку насупраць дома № 24 на вуліцы Герцэна: лавачкі ў цені ніцых вербаў, дзіцячыя горкі, арэлі… Шмат кветак.

Кветкі. Іх мноства ў нашым райцэнтры. Шмат прыгожых кветнікаў зрабілі працаўнікі УКП “Камунальнік”. Але ж нямала дзе пастараліся і самі жыхары.

Цудоўны кветнік каля дома № 6а на вуліцы Кірава. Многа дзе кветкі ўжо адцвілі, засохлі, а тут — прыгажосць. Гэта заслуга Жаны Віктараўны Баханковай. Цераз дарогу — дом № 5. Там таксама стракаціць дыван восеньскіх кветак. Гартэнзіі, астры, хрызантэмы, маргарыткі, аксаміткі, гладыёлусы, вяргіні, календула (наготкі)…

Шмат прыгожых малых архітэктурных форм зрабілі прадпрыемствы і арганізацыі горада.

Адчуваецца любоў да малой радзімы.

Нет постов для отображения