Запрашалі на “Вячоркі”

У дзіцячым садзе “Светлячок” прайшлі “Вячоркі”. Адметная рыса гэтага мерапрыемства ў тым, што яго ўдзельнікі — выхаванцы сярэдняй групы — на працягу ўсяго свята размаўлялі на беларускай мове. Нягледзячы на тое, што знаёміцца з роднай мовай, беларускай культурай і традыцыямі яны пачалі не так даўно (з пачатку навучальнага года), хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо набылі адпаведны багаж ведаў. І ў гэтым мелі магчымасць упэўніцца ўсе прысутныя на мерапрыемстве. Дзеці спявалі беларускія народныя песні, частушкі, танчылі, удзельнічалі ў цікавых гульнях.
Супрацоўнікі дзіцячага сада паказалі гасцям свята лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік ды ліса”.
А падрыхтавалі дзяцей да мерапрыемства выхавальніца Святлана Свейніна і музычны кіраўнік Вікторыя Грышанава.
Вераніка ЛЕВІТ.