З прафесійнай аддачай

Летась сіламі калектыву ДБПМК-9 зроблена 6683 м2 жылля. Гэта 70-кватэрны дом па вуліцы 50 год СССР і 4 аднакватэрныя каркасна-шчытавыя на пасёлку Міхалін. За адзінаццаць месяцаў рост аб’ёмаў склаў 113,4 працэнта ў дзеючых цэнах. Прадукцыйнасць працы склала 106,9 працэнта.
Зараз будаўнікі працуюць на двух аб’ектах у горадзе Бранску. Арганізацыя з’яўляецца субпадрадчыкам на будаўніцтве Лядовай арэны ў Горках.
ПМК, дзе зараз працуюць 153 чалавекі, укамплектавана спецыялістамі будаўніча-мантажных работ. Гэта галоўны інжынер Міхаіл Паддзявалін, прарабы Яўген Барысенка, Юрый Раманенка, Міхаіл Падліпскі. Кваліфікаванымі работнікамі з’яўляюцца майстры Аляксандр Клімянкоў, Дзяніс Хомчанка, Юрый Брылёў. Ладзяцца справы ў брыгадзіраў Анатоля Ульянава, Віктара Бычкова, Ніны Пасекавай, паведаміла намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Алеся Белькіна.
Мікалай ГЛУЗДОЎ.