Работа працягваецца

Надзённыя пытанні разгледжаны на чарговых пасяджэннях выканкамаў сельскіх Саветаў дэпутатаў.
У Дамамерычах прадметам размовы з’явіўся стан пажарнай бяспекі на мясцовай тэрыторыі.
Вынікі работы ўчастковага інспектара аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў 2012 годзе абмеркаваны ў Лобжы.
Аб ходзе выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 года № 100 «Аб мерах па ўдасканальванню ўліку і скарачэнню колькасці пустых і трухлявых дамоў у сельскай мясцовасці» — гэтая праблема і шляхі яе далейшага вырашэння былі ў цэнтры ўвагі ў Мілаславічах.
Актыўны ўдзел у пасяджэннях прымалі адказныя асобы — супрацоўнікі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Мікалай Ленчыкаў.