“Дажынкі” збіраюць сяброў

24 верасня ў Мсціслаўлі адбудуцца абласныя “Дажынкі”.
У 9.00 пачнецца асвяшчэнне Свята-Троіцкай царквы і святочнае богаслужэнне ў Кармеліцкім касцёле Узнясення Прысвятой Дзевы Марыі.
У 10.00 на плошчы Пятра Мсціслаўца адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст-2016”. Запланавана шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў, а таксама выступленне музычнага гурта “Літы Талер”.
У 11.00 у парку Міра пачнецца цырымонія ўскладання кветак на Алеі Славы і пасадка дрэў дэлегацыямі раёнаў Магілёўскай вобласці.
У 11.50 па вуліцы Савецкай да плошчы Пятра Мсціслаўца запланаваны парад афіцыйных дэлегацый перадавікоў.
У 12.00 на вуліцы Савецкай, 16 пачнецца абласны конкурс сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2016”.
Галоўнай сцэнічнай пляцоўкай стане плошча Пятра Мсціслаўца, дзе ў 12.00 пачнецца ўрачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”.
У рамках свята — цырымонія ўшанавання пераможцаў спаборніцтва, святочныя канцэрты заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”, Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” і іншае.
У 19.00 пачнецца святочны вячэрні канцэрт “Майстры мастацтваў Беларусі і Расіі — працаўнікам вёскі Магілёўшчыны”, у якім возьмуць удзел нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга, Аляксей Гоман, Вікторыя Алешка, Ганна Трубецкая і іншыя.
У 22.00 пачнецца святочнае лазернае шоу.
С 9.30 да 22.00 у Мсціслаўлі будуць працаваць фестывальныя пляцоўкі.
Свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст” пройдзе на Замкавай гары. Будуць арганізаваны турніры, коннае прадстаўленне, масавыя бітвы, шоу агню і дыскатэка ў стылі сярэднявечча.          Ул. інф.