Супрацоўнікі Клімавіцкай цэнтральнай раённай  бібліятэкі правялі мерапрыемства да юбілею Янкі Купалы

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі для  дзяцей з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 3 правялі купалаўскія чытанні “Не згаснуць зоркі у небе…”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Класік беларускай літаратуры Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў  невялікім фальварку Вязынка сучаснага Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Яго бацькі паходзілі з сем’яў збяднелай шляхты.

Паэт, драматург, публіцыст, акадэмік. Ён зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры, культуры і мовы.

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, прынялі ўдзел у гульнях “Купалаўскія вершаванкі” і “Падбяры рыфму”.

Удзельнікі пранікнёна чыталі вершы Купалы, аналізавалі іх, выказвалі сваё бачанне па пачутых творах: “Лета”, “Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Юрачка” і іншыя.

Завяршэннем мерапрыемства стала віктарына “Купала —  наш гонар і сумленне».

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама  пазнаёміліся з выставай “Песняры зямлі беларускай”.

Супрацоўнікі Клімавіцкай цэнтральнай раённай  бібліятэкі правялі мерапрыемства да юбілею Янкі Купалы Супрацоўнікі Клімавіцкай цэнтральнай раённай  бібліятэкі правялі мерапрыемства да юбілею Янкі Купалы Супрацоўнікі Клімавіцкай цэнтральнай раённай  бібліятэкі правялі мерапрыемства да юбілею Янкі Купалы Супрацоўнікі Клімавіцкай цэнтральнай раённай  бібліятэкі правялі мерапрыемства да юбілею Янкі Купалы