Якое цікавае мерапрыемства падрыхтавалі клімавіцкія бібліятэкары

У філіяле «Гарадская біблiятэка № 1» прайшла лiтаратурна-пазнавальная гадзiна «Ветлiвыя словы беларускай мовы» для вучняў 5 «А» класа сярэдняй школы № 4 г. Клімавічы.

Мерапрыемства было прысвечана Мiжнароднаму дню роднай мовы, якое святкуецца 21 лютага. У чытальнай зале хлопчыкi і дзяўчынкi акунулiся ў чароўны свет роднай беларускай мовы, размаўлялi на ей на працягу ўсей гадзіны, прымалi ўдзел у конкурсах «Перакладчыкi», «Знаўцы беларускага фальклору», гулялi ў беларускiя гульнi «Садзі лянок», «Млын» і іншыя. Чыталі вершы на роднай мове, знаёмiлiся з кнігамі.

Усім вельмі спадабалася мерапрыемства, падрыхтаванае працаўнікамі бібліятэкі.Якое цікавае мерапрыемства падрыхтавалі клімавіцкія бібліятэкары

Час праляцеў незаўважна. Расстаючыся, хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі шанаваць і захоўваць родную мову.

Як распавяла загадчыца бібліятэкі Алена Севярынава, яны рэгулярна праводзяць розныя мерапрыемствы для чытачоў. У іх прымаюць удзел як дзеці, так і дарослыя.Якое цікавае мерапрыемства падрыхтавалі клімавіцкія бібліятэкары