Як у Клімавічах на Масленіцу гулялі

У суботу на Фестывальнай плошчы ў Клімавічах сабралася багата народу. А нагода самая лепшая — тут ладзілася свята “Як на Масленічным тыдні”.

Надвор’е — як на тое: сонечнае, з лёгкім прыемным марозчыкам.

Перад гасцямі разгортваецца інтэрактыўны спектакль.

Суседкі Марыля, Хадора і Куліна распавядаюць пра традыцыі свята.

Яно працягвалася цэлы тыдзень. Кожны дзень меў сваё прызначэнне і назву.

Панядзелак — “Сустрэча”. Робяць Масленіцу (ляльку) і прыбіраюць яе.

Аўторак — “Зайгрышы”. Дзяўчаты і хлопцы каталіся на санках, выглядаючы сабе жаніхоў і нявест.

Серада — “Лакамка”. Цешчы запрашалі зяцёў на бліны.

Чацвер — “Разгул”. Каталіся на санках, выконвалі розныя абрады.

Пятніца — “Цешчыны вячоркі”. Зяці частавалі блінамі сваіх цешч.

Субота — “Залоўкіны пасядзелкі”. Маладая нявестка запрашала ў госці сваякоў.

Нядзеля — праводзіны Масленіцы. На вогнішчы спальвалі ляльку-Масленіцу, што сімвалізавала сабой адыход зімы, і прасілі прабачэння адзін у аднаго за крыўды, грахі.

І вось на двор узыходзяць розныя госці. А першымі — народны ансамбль народнай песні

“Цімаўляне” з пудзілам Масленіцы (самаробнай лялькай).

Выступалі таксама народны жаночы вакальны ансамбль “Задорніцы”, народны ансамбль народнай песні “Беразуха”.

Таньчылі і гадалі цыганкі.

На свята прыйшлі вясёлыя скамарохі з Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Гледачам прапаноўвалася разгадаць розныя загадкі, пагуляць у народныя гульні. Усіх частавалі духмянымі блінамі.

Разам праводзілі Зіму і сустракалі Вясну, вадзілі карагоды.

Добрае, вясёлае свята атрымалася! Як у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гулялі Як у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гулялі Як у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гулялі Як у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гулялі Як у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гуляліЯк у Клімавічах на Масленіцу гулялі