Трэці вынік у рэспубліканскім конкурсе па рашэнню шашачных кампазіцый паказаў Віктар Фёдаравіч Талкачоў з вёскі Уздзевічы Клімавіцкага раёна

Трэці вынік у рэспубліканскім конкурсе па рашэнню шашачных кампазіцый, прысвечаным памяці Мікалая Мікалаевіча Грушэўскага, былога пастаяннага вядучага шашачнага аддзела рэспубліканскай газеты “Звязда”, міжнароднага майстра па шашачнай кампазіцыі, паказаў наш зямляк-пенсіянер Віктар Фёдаравіч Талкачоў з вёскі Уздзевічы. Ён набраў 12,5 ачка і атрымаў прыз.
Адзначым, што гэта ўжо не першая яго перамога.

— Шашкі — маё самае любімае па жыцці захапленне, я адчуваю радасць ад перамог, — так сказаў ён наконт дасягнутага чарговага поспеху ў інтэлектуальнай гульні.

Іван Лапо.