Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпарты

У другой дэкадзе сакавіка ў краіне традыцыйна праводзіцца акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”, калі лепшым вучням, пераможцам спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, актывістам маладзёжнага руху, дасягнуўшым  14-гадовага ўзросту, ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнікі органаў улады ўручаюць пашпарты.

13 сакавіка ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Са святам ўдзельнікаў мерапрыемства павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Асмалоўская. Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпарты Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпартыНаталля Уладзіміраўна ўручыла галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна краіны — лепшым прадстаўнікам падрастаючага пакалення Клімаўшчыны. Сярод іх былі Ганна Буракова і Ілля Грышкін, Даніла Кастроў і Ганна Паборцава. Усяго на сцэну для ўдзелу ва ўрачыстасці ўзнімаліся 17 школьнікаў.

Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпарты Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпарты Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпартыСа значнай падзеяй ў жыцці юнакоў і дзяўчат павіншавала старшыня раённага Савета ветэранаў Валянціна Цыганкова. З адказным словам ад маладога пакалення выступіла Аляксандра Ціханоўская.

Канстытуцыя дае нам не толькі шырокія правы, але і ўскладае шэраг абавязкаў. Галоўныя з іх — служыць сваёй краіне, паспяхова вучыцца ці працаваць. З атрыманнем пашпарта малады чалавек становіцца паўнапраўным грамадзянінам Беларусі.

Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпарты Лепшым прадстаўнікам моладзі Клімаўшчыны ўручылі пашпартыВа ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню Канстытуцыі, прымалі ўдзел духавы аркестр, харэаграфічны калектыў “Жывіца”, вакальны ансамбль “Хвілінка”, Наталля Тарноўская, Максім Родзькін, Дар’я Кузьмянкова, вакальны квартэт. Вядучымі свята былі Алеся Прохарава і Кірыл Сталяроў.

Нікіфар МІНЧАНКА.