У Клімавіцкім Доме рамёстваў сустракалі Новы год

У межах праекта «Рамяство ў чамадане» на базе Дома рамёстваў прайшла святочная сустрэча-экскурсія з вучнямі першых класаў сярэдняй школы № 3 г. Клімавічы, якія наведваюць дзённы школьны лагер.У Клімавіцкім Доме рамёстваў сустракалі Новы год

Як расказала метадыст Дома рамёстваў Таццяна Сапажкова, ім было прапанавана падарожжа ў мінулае навагодняй цацкі і агляд выставы рэтра-цацак. Праведзена гульнявая праграма «Сустракаем Новы год». Былі прадстаўлены навагоднія прадметы і цацкі, зробленыя з саломкі, гліны, дрэва, тканіны.

Завяршэннем стаў салодкі прыз з «Елкі жаданняў». А самыя актыўныя і ўважлівыя ўдзельнікі атрымалі яшчэ і спецыяльныя міні-сувеніры для навагодняй елкі.

Правяла мерапрыемства, прымеркаванае да навагодняй акцыі «Нашы дзеці», кіраўнік гуртка «Рушнічок» Ірына Навагродская.У Клімавіцкім Доме рамёстваў сустракалі Новы год