У Лабжанскай школе Клімавіцкага раёна завяршыўся Тыдзень патрыятычнага выхавання «Незалежная, квітнеючая Беларусь»

У Лабжанскай школе Клімавіцкага раёна завяршыўся Тыдзень патрыятычнага выхавання «Незалежная, квітнеючая Беларусь».

Як выхоўваюць патрыётаў, расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Алена Траццякова:

— У нашай установе адукацыі рэгулярна праходзяць мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці. Трэцюю навучальную чвэрць пачалі з Тыдня патрыятычнага выхавання. Педагогі і навучэнцы актыўна ўключыліся ў працу. Было праведзена нямала мерапрыемстваў, класныя і інфармацыйныя гадзіны. Дзеці акунуліся ў свет экапрафесій і даведаліся шмат новага пра нашу краіну ў час гульні-вандроўкі «Запаведная Беларусь». Вучні наведалі выставу літаратуры «Адкрываем Радзіму — пазнаём сябе». Таксама ў рамках Тыдня школьнікі здзейснілі віртуальную экскурсію ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Наведалі і школьны музей. Таксама дзеці пазнаёміліся з прафесіяй выратавальніка. Адбылося яшчэ шмат чаго цікавага.

У Лабжанскай школе Клімавіцкага раёна завяршыўся Тыдзень патрыятычнага выхавання "Незалежная, квітнеючая Беларусь"У Лабжанскай школе Клімавіцкага раёна завяршыўся Тыдзень патрыятычнага выхавання "Незалежная, квітнеючая Беларусь"У Лабжанскай школе Клімавіцкага раёна завяршыўся Тыдзень патрыятычнага выхавання "Незалежная, квітнеючая Беларусь"