Бібліятэкі Клімавіцкага раёна запрашаюць чытачоў пазнаёміцца с творчасцю беларусскага паэта Аркадзя Куляшова

6 лютага 2024 года спаўняецца 110-гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Сярод пісьменнікаў XX стагоддзя народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў займае адметнае месца, а яго імя, несумненна, належыць да ліку самых вялікіх імёнаў у нацыянальнай літаратуры.

Цікавы факт: у 1926 г. на старонках Клімавіцкай акруговай газеты “Наш працаўнік” быў надрукаваны першы верш А. Куляшова “Ты, мой брат”, а ў 1930 г. ён выдаў свой першы зборнік вершаў “Росквіт зямлі”.

Да юбілею паэта ў бібліятэках Клімавіцкага раёна дзейнічаюць тэматычныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры. Бібліятэкары запрашаюць чытачоў наведаць установы культуры, каб пазнаёміцца с цікавымі фактамі з біяграфіі паэта і яшчэ раз перачытаць творы аўтара, якія прадстаўлены на юбілейных выставах. Акрамя гэтага, у бібліятэках раёна адбудуцца тэматычныя ўрокі, прагляды літаратуры, паэтычнае асарці і літаратурная гасцёўня.

Выставы дзейнічаюць да 18 лютага.

Бібліятэкі Клімавіцкага раёна запрашаюць чытачоў пазнаёміцца с творчасцю беларусскага паэта Аркадзя КуляшоваБібліятэкі Клімавіцкага раёна запрашаюць чытачоў пазнаёміцца с творчасцю беларусскага паэта Аркадзя КуляшоваБібліятэкі Клімавіцкага раёна запрашаюць чытачоў пазнаёміцца с творчасцю беларусскага паэта Аркадзя КуляшоваБібліятэкі Клімавіцкага раёна запрашаюць чытачоў пазнаёміцца с творчасцю беларусскага паэта Аркадзя КуляшоваБібліятэкі Клімавіцкага раёна запрашаюць чытачоў пазнаёміцца с творчасцю беларусскага паэта Аркадзя Куляшова