
У Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана выстава-партрэт «Волат палескай зямлі», прысвечаная105-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, народнага пісьменніка Беларусі.
Творчасць Івана Паўлавіча — гэта шчыры і мастацка дасканалы летапіс беларускага жыцця. Пісьменнік пакінуў нам неацэнную спадчыну. Іван Паўлавіч верыў, што чалавек без каранёў — як дрэва без глебы, таму ўся яго літаратурная дзейнасць была накіравана на захаванне гістарычнай памяці і традыцый.
Літаратура, змешчаная ў раздзелах выставы, раскрывае творчы свет выдатнага класіка нацыянальнага прыгожага пісьменства, аўтара раманаў «Мінскі напрамак», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», шматлікіх апавяданняў і публіцыстыкі.
Сціплы, добры, тактоўны, тонкі ў адчуванні прыроды і душэўнага стану. Такія людзі-творцы — вялікая рэдкасць, таму каштоўнасць набываюць не толькі ўласна іх творы, але нават успаміны пра іх.
Любы карыстальнік бібліятэкі можа наведаць юбілейную выставу, якая будзе дзейнічаць на працягу года. 

Фота Telegram-канала «Библиотеки Климовщины».










