Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №1 г. Клімавічы

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №1 г. Клімавічы прайшоў пад назвай “Роднае слова — моўная квецень”, прысвечаны Дню роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Менавіта родная беларуская мова адлюстроўвае наш менталітэт, культуру і гісторыю народа. З дапамогай мовы мы перадаём свае думкі, размаўляем і спазнаём акаляючы свет.

Як расказалі  ў сярэдняй школе №1 г. Клімавічы, мерапрыемствы ў рамках тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучання.

Адкрыццё тыдня адбылося з фэст віншаванняў, дзе ў фае школы настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў сустракалі навучэнцы з пажаданнямі росквіту і дабрабыту, святла, радасці, міру і незалежнасці.

У школьнам музеі прайшлі тэматычныя экскурсіі “Няма даражэйшай хаткі, дзе радзіла мяне матка”. Вучні даведаваліся шмат новага з побыту беларускага селяніна, гулялі ў беларускія гульні, загадвалі загадкі, расказвалі вершы.

А які калаж “Роднай мовы пералівы” (прыказкі ў малюнках) быў зроблены вучнямі школы! У прыказках мала слоў, але вялікая мудрасць у іх заложана, і расказаць яны могуць многа. Трэба адзначыць, што прыказкі і прымаўкі закранулі сэрцы і душы нашых вучняў, бо яны вучаць дабру і справядлівасці, перадаюць багаты жыццёвы вопыт, мудрыя думкі народа.

Так вучні 5 — 11 класаў прымалі ўдзел у фотавыставе “Жаночы след у гісторыі Беларусі”.

Вельмі цікавымі і запамінальнымі для вучняў 5 — 9 класаў сталі пазнавальныя мерапрыемствы “Бацька і маці ад Бога ў хаце”, “Моўны калейдаскоп”, “Роднае слова — моўная квецень”.

З вялiкiм  задавальненнем вучні і бацькі прымалі ўдзел у выстаўцы беларускіх вышаванак “Я знаю: скарб ляжыць у куфарах…”. Усім было цікава даведацца пра беларускі арнамент, які глыбока захаваны ў вырабах нашых бабуль і прабабуль.

21 лютага завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні школы падрыхтавалі святочны канцэрт да Міжнароднага дня роднай мовы. Гучалі паэтычныя радкі нашых паэтаў. Удзельнікі канцэрта, вучні 5 — 11 класаў, выконвалі музычныя творы беларускіх аўтараў старанна, выразна, натхнёна і прынеслі вялікую асалоду і задавальненне гледачам.

Як паказвае практыка, школа — гэта тое месца, дзе ў дзяцей закладваюцца не толькі базавыя веды, але і выхоўваецца любоў да роднай мовы, таму вучняў заклікаюць выкарыстоўваць яе не толькі на ўроках, але і ў паўсядзённым жыцці. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №1 г. КлімавічыТыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №1 г. КлімавічыТыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №1 г. КлімавічыТыдзень беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №1 г. Клімавічы