Вучні СДШМ Клімавіцкага раёна атрымалі ўзнагароды конкурсу ілюстрацый

У горадзе Магілёве адбыўся абласны конкурс дзіцячых ілюстрацый да твораў магілёўскага паэта А. В. Пысіна «У небе і кнізе — сонца».

Навучэнцы мастацкага аддзялення сельскай дзіцячай школы мастацтваў Клімавіцкага раёна заваявалі нямала ўзнагарод: Захар Глушакоў — Дыплом I ступені, Ксенія Краўцова — Дыплом I ступені. Варвара Шалыгіна, Ксенія Трахаўцова, Ніка Язерская атрымалі заахвочвальны дыплом. Аляксандра Юрчанка, Злата Салдаценка, Лілія Грэбенюкова, Алёна Бульбянкова атрымалі дыплом удзельніка.  Іх вучыць настаўнік Наталля Яўгенаўна Васількова.

А вось і ўзнагароды вучняў Ганны Сяргееўны Верам’ёвай: Паліна Яйцова — Дыплом II ступені, Карына Фазекош — заахвочвальны дыплом.

Дар’я Шапарава таксама атрымала заахвочвальны дыплом (настаўнік Алена Адольфаўна Котава).

Наша навучальная ўстанова у́вайшла у́ пяцёрку лiдарау́ па колькасцi пераможцау́!

Ганарымся землякамі і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Нет постов для отображения